ПечатьE-mail

Рейтинг пользователей: / 5
ХудшийЛучший 

В.А.Лякин

ГРОЗА

ДВЕНАДЦАТОГО ГОДА

НАД ПОЛЕСЬЕМ

МИНСК

2009

Содержание

Бітвы за смугою часу..................................................................

1. В далеком тылу «Великой армии»…………………………2


2. Бой за Кобрин………………………………………………..4


3. Схватка у Пружан……………………………………………12


4. Городечненское поле…………………………………………17


5. На краю белорусской земли………………………………….26


6. Забытый бой в день Бородинской битвы……………………30


7. Лесное сражение……………………………………………....34


8. Оборона Бобруйской крепости……………………………....45


9. Память земли и народа……………………………………….56



Источники и литература…………………………………….......60







Бітвы за смугою часу

З прыемнасцю адгукнуўся на  прапанову аўтара гэтай кнігі У.А.Лякіна напісаць невялікую рэцэнзію на ягоную працу.

Тэма ваеннай кампаніі 1812 года на тэрыторыі Беларусі мне даволі знаемая. На маей малай радзіме под вескай Гарадзечна, што на Пружаншчыне, адбылася адна з вялікіх бітваў той вайны.

З маленства наведваў разбураныя помнікі-сведкі бітваў – капліцу 1812 года і помнік-храм. Калі прыйшоў час, шчыра ўзяўся за іх аднаўленне і зараз вернутыя да жыцця помнікі, без перабольшання, з’яўляюцца ўпрыгожаннем Гарадзечненскага краю.

Таму ўдзячны аўтару за працяг тэмы гераічнага 1812 года, якая з’яўляецца неблагім узнескам у плане ўсеагульнай падрыхтоўкі грамадства да 200-годдзя французска-рускай кампаніі.

У кнізе аўтар старанна даследуе ўвесь комплекс баявых дзеяннеў 3-й рускай Заходняй арміі на тэрыторыі Беларусі таго неспакойнага часу.

Як мне падаецца, У.А.Лякіну ўдалося пэўным чынам абагульніць тэарэтычны матэрыял, назапашаны гістарычнай навукай па праблеме вайны 1812 года, правесці аналіз значнай часткі баявога шляху 3-й рускай Заходняй арміі, апісаць малавядомыя аперацыі, праведзеные ею супраць аўстрыйскага і саксонскага карпусоў, беларуска-польскіх фарміраванняў, саюзных Напалеону, бітвы і баі ў Гродзенскай і Мінскай губерніях.

Сення, калі Беларусь набыла незалежнасць, вельмі важна аб’ектыўна паказаць канкрэтны ўдзел беларускага народа ў вайне 1812 года сярод ваюючых бакоў.

Таму прыемна, што аўтар таксама закрануў тэму ўдзелу беларускага народа на баку імператара Напалеона. Як бачна, беларускі народ, з’яўляючыся заложнікам імперскай палітыкі Францыі і Расіі, быў фактычна раздзелены на два варожыя бакі і панес у той вайне велізарныя страты, як матэрыяльныя, так і чалавечыя.

Аўтар даволі падрабязна апісаў Кобрынскую бітву, перамога ў якой выклікала патрыятычны ўздым па усей Расіі, прымусіла Напалеона зрабіць тэрміновую перагрупоўку сіл на паўдневым накірунку баявых дзеянняў.

У кнізе знайшлося месца малавядомым баям под Пінскам і Бабруйскам, пры іншых гарадах і мястэчках беларускага Палесся.

Цікавым фактам, прыведзенным у кнізе, з’яўляецца разважанне Напалеона ў пісьме з вострава Святой Алены генералу А.П.Тармасаву, ў якім ен дае характэрыстыкі аб здольнасцях камандуючых расійскімі вайскамі і саксонскага корпусу Ж.Рэнье.

Кніга будзе карысна выкладчыкам гісторыі, краязнаўцам, лектарам і экскурсаводам пры правядзенні заняткаў, навукова-практычных канферэнцый і экскурсій по тэме.

Леанід НЕСЦЯРЧУК,

кандыдат гістарычных навук,

галоўны спецыяліст па ахове гісторыка-культурнай

спадчыны ўпраўлення культуры Брэсцкага аблвыканкама.




Похожие материалы

.

JoomlaWatch Stats 1.2.9 by Matej Koval
Кухни под заказ в киеве / Наладка техники и ремонт мониторов Viewsonic в Украине.
2011 htc sensation xl-О компании htc-Каталог смартфонов Технические характеристики ОС.
You are here: Home Гроза двенадцатого года над полесьем
Back to Top